home   |   А-Я   |   A-Z   |   меню


№26[105]

Быў сабе гаспадар[106] і пашоў гараць[107]. [108] хаця, паколь я дагару, а после сабе з’ясі». — «Добра»[109], — кажа воўк і пашоў пад воз і там лёг. Чалавек той гаре і плаче, аж прыходзіць ліска. «Чаго ты плачеш, чалавече?» — кажа яму ліска. «Я плачу таго, што прышоў да мяне воўе[110]. Што у цябе, чалавече, пад возам ляжыць?» Чалавек адказвае: «Калода, пане, калода!» — «Каб калода была, то на возе ляжала бы».

Воўк як пачуў, як зачне прасіць чалавека, каб узлажыў яго на воз. Чалавек узлажыў воўка на воз и зачаў гараць. І зноў[111] тая ліска пабегла на другую гару і зноў крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» — «Калода, пане!» — адказаў мужык. «Каб калода была, то увязана была бы». Воўк ізноў папрасіў чалавека, каб увязаў; і той чалавек, узяўшы вяроўку, так увязаў воўка, што ён пакруціцца[112] не смог.

[113] крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» Мужык таксама адказвае: «Калода, пане!» — «Каб калода была, то сакера[114] [115], каб яна стырчала[116]. Чалавек, узяўшы сакеру, прышоў да воза дый як рубне ў галаву воўка, дак яго і забіў на смерць.

А лісіца, ўбачыўшы гэта, прыбегла да таго мужыка і кажа: «Я цябе абараніла ад воўка; прынесі ж мяне мех курей». — «Добра!» — кажа чалавек дый, ўзяўшы таго забітага воўка, пашоў дадому. Зняўшы шкуру з воўка, ўлажыў ў мяшок заместа курей двух сабак Серку і Берку і пашоў ў поле да ліскі, гдзе яна яго чакала[117]. Прышоўшы туда, ён палажыў мяшок на землю і кажа да ліскі: «Ты разкарачсе добра, каб магла палавіць усе куры, а я іх выпущу». Ліска разкарачалася, як той чалавек казаў, і чакае, паколь ён выпусціць куры. А чалавек, развязаўшы мяшок, як выпусціць сабак, а тые сабаки як зачнуць рваць ліску.

Ліска ледва вырабіласе[118] ад сабак і прыбегла да нары і пытаецца ў сваіх вачэй: «Што вы думалі, як мяне рвалі сабакі?» — «Мы думалі, — кажуць вочі, — каб як прэндзей[119] уцячі[120] да норкі». — «А вы, лапкі?» — «І мы тое самое думалі». — «А ты, хвасціще-дурніще, што думаў?» — «Я думаў, каб як найпрэндзей цябе злавілі і задушылі». — «Ах ты, хвасціще! Аддам цябе сабакам!» Дый вылязла з норкі: «На, — кажа, — Серка, Берка! На хвост!» Тые сабакі парвалі ліскі хвост, дый адарвалі. Ліска бяжыць ужо са злосці[121] да мужыка лаіць[122] — на што ашукаў[123].

Бяжыць яна, дак бачыць[124]: аж штось гудзе[125]. Падбягае, аж дзюравы збан[126] з ветрам. «Ах ты, шельма, пане збане! І ты страшыш!» — кажа лісіца, дый ўзяла зачапіла пачапачку[127] на шыю дый панясла тапіць[128]. Прыходзіць да рекі, усадзіла збан дый топіць. У той збан як налілося вады, дак той збан зачаў тапіцца і павалок за сабою ліску.

А той мужык гэтое усе бачыць; пашоў да рекі, выцягнуў[129] ліску, здзёр[130] шкуру дый прадаў.


№25 [103] | Народные русские сказки А. Н. Афанасьева в трех томах. Том 1 | №27 [131]