на главную   |   А-Я   |   A-Z   |   меню


№5[18]

Была сабе ліска і вельмі галодная. Бяжыць яна дак бяжиць, аж едуць рыбаловы; яна прытаілася, лягла на землю і ляжыць. Тые рыбаловы наглядзелі на ліску, і адзін, каторы ехаў ззаду, узяў тую ліску дый[19] ўкінуў ў воз. Ліска, седзячі ў возе, прагрызла дзіру і, выкідаўшы ўсю рыбу праз[20] тую дзіру, сама выскачыла, пападбірала рыбу, дый есць. Есць яна дак есць, аж прыходзіць воўк. «Што ты, кумко-галубко, ясі?» — «Рыбу, куме!» — «Дай же ж ты мне». — «Ото! Каб[21] я табе давала! Пайдзі дый налаві». — «А гдзе ж я буду лавіць, калі не ведаю гдзе?» — «Вот ідзі за мною, то я табе пакажу». А тымчасам дала воўку адну рыбку, каб ён рассмакаваўся[22], і павяла яго.

Прыходзяць яны да аднаго возяра[23] замёрзлага. Ліска прабіла праломку[24] дый каже да воўка: «Усадзі свой хвост ў гэтую праломку, то наберецца многа рыбы». Воўк, паслухаўшы хітрай ліскі, ўсадзіў хвост ў праломку і сядзіць. Лісіца, зрабіўшы тое, што хацела, зачала бегаць па возярі, крычаць: «Мерзні, мерзні, кумаў хвост!» — «Што гаворыш, кумко?» — каже воўк. «Я кажу, каб бралася рыбка маленькая і вялікая». Сядзеў воўк, сядзеў ў праломцы, аж покі не прымёрз хвост.

Ліска, ўбачыўшы, што кумаў хвост прымёрз, пабегла ў сяло даць знаць, каб воўка ішлі біць. Людзі, пачуўшы[25], што крычаць на воўка, пабеглі зараз з кіямі, з булавамі біць воўка. А кума пабегла ў хату, гдзе мясілі хлеб, укачалася ў ращыну[26], выбегла, села на стог дый сядзіць. А воўк, пачуўшы людзей, як зачаў рвацца, дый адарваў хвост, і сам ледва[27] уцёк. Бяжыць ён дак бяжыць, аж бачыць, на стагу сядзіць ліска дый есць. «Кумко-галубко, бачыш, якая ты благая![28] Ашукала[29] мяне. Хоць за тое дай што есці» — «На, лізні раз», — сказала ліска дый пазволіла раз лізнуць.

Воўк, лізнуўшы, захацеў другі раз дый ізноў зачаў прасіць щэ. «Не дам ужо больше, бо мне баліць, бо я ем сваі мазгі; калі хочеш есці, разганіся галавой ў сасну, разбі галаву дай ясі!» Той воўк ізноў паслухаў хітрай ліскі, пашоў ў лес, дый як разагнаўся аб сасну галавой, дак і забіўся на смерць. Ліска, ўбачыўшы, што воўк забіўся, пашла, з’ела ўсе мазгі воўка дай схавалася[30] ў нару.


№4 [6] | Народные русские сказки А. Н. Афанасьева в трех томах. Том 1 | №6 [31]